Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеннія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены.
(Янка Купала)
Віртуальны музей “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” выкананы ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“.
На сайте прадстаўлена справаздача па экскурсіях навучэнцаў і настаўнікаў сярэдняй школы №11 г. Салігорска па гістарычных мясцінах Віцебскай і Мінскай абласцей, якія былі ажыццеўлены ў 2014 годзе.
Сайт багаты праілюстраваны фатаграфіямі, што былі зроблены падчас паездак.
Віртуальны музей уключае тэкст з апісаннем і фатаграфіямі гістарычных аб’ектаў Віцебшчыны і Міншчыны, відэаролік-уступ і видэафільмы, зробленыя навучэнцамі сярэдняй школы №11 падчас экскурсій.
Віртуальны музей “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” прызначаны для дэманстрацыі на занятках па гісторыі, класных гадзінах, пазакласных мерапрыемствах, для папулярызацыі ведаў па гісторыі і культуры нашай Радзімы сярод навучэнцаў сярэдніх школ і іх бацькоў.
Самусевіч Вольга Сцяпанаўна,
настаўнік ГУО "СШ №11 г. Салігорска"
Родная старонка. Самы блізкі і дарагі сэрцу куточак. З самага дзяцінства памяць убірае ўсе самыя цікавыя і запамінальныя, уражлівыя і пяшчотныя малюнкі радзімага краю. А колькі па ўсёй нашай краіне захапляльных краявідаў, помнікаў гісторыі і архітэктуры! І усё гэта –наш родны край, які патрэбна вядаць, у якім ёсць чым ганарыцца…
Шмат хто едзе ў далёкае замежжа, каб атрымаць уражанні і падзівіцца прыгажосцямі. Але не спяшайцеся ў далёкія вандраванні – агледзьцеся спачатку вакол, у сваёй роднай краіне – і вы здзівіцеся, колькі тут непазнанага, цікавага, каштоўнага!..
У адпаведнасці з Палажэннем аб правядзенні краязнаўчай акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, якая праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“, у 2013 годзе навучэнцы і настаўнікі сярэдняй школы №11 г. Салігорска ўсебакова вывучалі Гродзенскую і Брэстцкую вобласці, у 2014 – Віцебскую і Мінскую. Падчас паездак быў наведаны шэраг помнікаў гісторыі і культуры, а таксама музейных устаноў.
Па вынікам паездак зроблены фотасправаздачы, відэёфільмы і апісанне наведаных помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны.
На падставе зробленых намі фатаграфій, а таксама кароткіх гістарычных звестак пра наведаныя намі помнікі культуры створаны Віртуальны музей, які так і названы – “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”.
У 2015 годзе мы працягнем работу па стварэнню Віртуальнага музея і будзем наведаем Гомельскую і Магілёўскую вобласці.
Тых, хто яшчэ не ведае, куды паехаць у бліжэйшыя выхадныя, і тых, каму цікава даведацца пра каштоўнасці сваёй роднай краіны, мы запрашаем наведаць наш Музей. Яго экспанаты будуць з кожнай паездкай папаўняцца, а пабыць у ім змогуць усе вучні школы і іх бацькі – для таго, каб ведалі, каб цікавіліся гісторыяй сваёй краіны, каб ганарыліся ёю. І каб, зацікаўленыя, паехалі гэтымі маршрутамі са сваімі роднымі, сябрамі, суседзямі. Каб сабралі ўсю нашу непаўторную краіну, усю нашу родную Беларусь у сваіх сэрцах!


