Среда, 20.05.2026, 06:41Главная | Регистрация | Вход

Форма уваходу

Пошук

Каляндар

«  Май 2026  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архіў запісаў

Нашы апытанні

Оцените мой сайт
Всего ответов: 3

Статыстыка


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Вёска Сынкавічы

    Галоўная » » Вёска Сынкавічы

 Царква Святога Арханёла Міхаіла са званіцай

   Міхайлаўская царква-крэпасць знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі Сынкавічы Зэльвенскага раёна Рэспублікі Беларусь, у 15 км на захад ад Слоніма.

   Дата і абставіны заснавання царквы дакладна не вядомы. Існуе легенда, што Сынкавіцкую царкву заснаваў вялікі князь Вітаўт у падзяку за тое, што ў мясцовых лясах ён уратаваўся ад пагоні Ягайлы. Ёсць і не меней экзатычная версія, згодна з якой у царкву была перабудавана ранейшая пруская крэпасць. На фасадзе царквы выяўлены выкладзеныя паленай цэглай літары, якімі славяне раней пазначалі лічбы. Гэтыя надпісы можна трактаваць як 320, хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра 1320 г . Аднак сучасныя мастацтвазнаўцы і гісторыкі архітэктуры сыходзяцца ў меркаванні, што храм быў пабудаваны ў пачатку XVI ст. магчыма на сродкі вялікага гетмана Літоўскага Канстанціна Астрожскага, фундатара падобных абаронных Траецкай і Прачысценскай цэркваў ў Вільні, а таксама царквы Святых Барыса і Глеба ў Навагрудку (гл. вышэй). Царква з’яўляецца адным з першых гатычных абарончых храмаў у Вялікім княстве Літоўскім: мае чатыры абарончыя вежы, пояс машыкуляў (вакенцаў-байніц) па перыметры. З усходу тры паўкруглыя апсіды далучаны да крыху скошанага па форме прастакутніка-каталікона (асноўнага аб’ёму). Свята-Міхайлаўская царква-крэпасць – цудоўны беларускі помнік абарончай цаглянай готыкі, сярод іншых падобных помнікаў архітэктуры ў Беларусі можна назваць цэрквы ў Ішкалдзі (Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці), Мураванцы (Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці), Гнезне (Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці). Як і іншыя прадстаўнікі свайго архітэктурнага класа, Міхайлаўская царква магла выкарыстоўвацца адначасова і як крэпасць дзякуючы моцным абарончым умацаванням.

   Падчас вайны з Масквою ў  1656 г. царква значна пацярпела. У 1706 г. у Паўночную вайну трапіла пад гарматны абстрэл войскаў шведскага караля Карла XII. У 1880-1881 гг. заменены дах, пабудаваны прытвор і купал над апсідай, разабраны купал над цэнтральнай часткай храма. У 1891 г. перад храмам ўзведзена бутава-цагляная двух'ярусная чатырохгранная званіца, рэканструяваная ў 2007 г. У 1926 г. царква стала філіялам навіцыяту езуіцкай місіі ў Альбярціне (Слонім) і цэнтрам грэкакаталіцкай парафіі. Зноў адкрыта як праваслаўная ў 1988-1990 гг.

   У 2011 г. на паўднёвай сцяне храма пад слаямі фарбы і тынкоўкі былі знойдзены старажытныя графіці, якія ўтрымліваюць цытату з Евангелля на старажытнагрэчаскай мове. Рэстаўрацыя Свята-Міхайлаўскай царквы працягваецца. Царква Святога Арханёла Міхаіла мае стаус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь міжнароднага значэння (вышэйшая ці нулявая катэгорыя – найбольш высокая) і прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс помнікаў сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

 

Святая крыніца

   Святая крыніца, ваду якой праваслаўныя вернікі шануюць за яе цудадзейнасць, знаходзіцца недалёка ад Свята-Міхайлаўскай царквы .

   Тут, акрамя самой крыніцы, што прыгожа аздоблена ў выглядзе невялікай царквы, пабудавана ўтульная купальня для паломнікаў, якая разам з іконамі Хрыста і Св. Мікалая аформлена ў народным “драўляным” стылі і ўпрыгожана рушнікамі. Ёсць тут і альтанка для адпачынку.

 

Воінскае пахаванне 1779 г., брацкая магіла 1941 г. і помнік загінулым Героям

   На ўскраіне вёскі Сынкавічы знаходзяцца брацкія могілкі загінулых у 1941 г. Заўважым, што могілкі часоў Другой сусветнай вайны размяшчаюцца каля старога воінскага пахавання 1779 г. У гонар загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўсталяваны помнік у выглядзе стэлы, што ўвянчана пяціканцовай зоркай. У надпісу на стэле гаворыцца: “Вечная слава Героям, што загінулі ў баях за свабоду Радзімы. 1941 - 1945”. 

 

 

 

 

Copyright MyCorp © 2026 | Конструктор сайтовuCoz