Среда, 20.05.2026, 07:20Главная | Регистрация | Вход

Форма уваходу

Пошук

Каляндар

«  Май 2026  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архіў запісаў

Нашы апытанні

Оцените мой сайт
Всего ответов: 3

Статыстыка


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Сталовічы

Галоўная » » Сталовічы

Вёска Сталовічы

(Баранавіцкі раён)

 

     Царква Св. князя Аляксандра Неўскага (былы касцёл Св. Яна Хрысціцеля)

     Касцёл Св. Яна Хрысціцеля быў пабудаваны ў 1736 – 1743 гг. і з’яўляецца класічным узорам стыля “віленскага” ці “беларускага” барока. Архітэктарамі сабора з’яўляліся  Іосіф Фантана і Ян Глаўбіц. Апошні асабліва вядомы як таленавіты архітэктар, стваральнік і найбуйнейшы прадстаўнік “віленскага” барока, адзін з найбольш запатрабаваных архітэктараў Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XVIII ст. Сярод работ Глаўбіца ў Беларусі: перапрацоўка праекта касцёла Іаана Хрысціцеля ў в. Сталовічы, перабудова Полацкага Сафійскага сабора (1738-50), касцёла кармелітаў у Глыбокім (1735), рэканструкцыя касцёла кармелітаў у Мсціславе (1746-50), архірэйскі палац у Магілёве (1762-85), палац мітрапаліта Ф. Грабніцкага каля Полацка (1748-49), Крыжаўзвіжанскі касцёл у Лідзе (1765-70).

    Цікавым фактам з’яўляецца тое, што сабор Св. Яна Хрысціцеля ў Сталовічах быў адзіным ў Беларусі храмам старажытнага Мальтыйскага ордэна – уплывовай арганізацыі ўнутры каталіцкай царквы. Пазней сабор пераасвечаны як праваслаўная царква Св. князя Аляксандра Неўскага, у якасці якой дзейнічае і зараз.

     Царква Аляксандра Неўскага (былы касцёл Св. Яна Хрысціцеля) і яе ўнікальнае ўбранне галоўнага альтара прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь другой катэгорыі.

 

     Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса

     Каталіцкі касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса быў узведзены ў 1907 – 1911 гг. Сабор з’яўляецца помнікам стыля неаготыкі, папулярнай у той час творчай перапрацоўкі старажытнага гатычнага стылю. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса ў Сталовічах – адзін з найпрыгажэйшых неагатычных будынкаў у Беларусі, для якога характэрны ўзнёслыя рысы, стромкія вежы, дэкаратыўныя кантрафорсы, выкарыстанне чырвонай цэглы. Цікава, што праваслаўная царква Св. князя Аляксандра Неўскага і каталіцкі касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса ў Сталавічах размешчаны фактычна адзін насупраць  другога.

        

  Помнік бітве пад Сталовічамі 1771 г.

     Помнік усталяваны каля сабора сабор Св. Яна Хрысціцеля (зараз царква Св. Аляксандра Неўскага) у памяць бітвы войска Вялікага княства Літоўскага на чале з вялікім гетманам Міхаілам Казімірам Агінскім супраць расійскага войска Аляксандра Суворава, якая адбылася 12 верасня 1771 г. Помнік мае выгляд валуна, да якога прымацаваны круглая шыльда з надпісамі “12 IX 1771 тут адбылася бітва канфэдэратаў гетмана М. К. Агінскага з войскамі А. Суворава” і “Пакой іх душам”.

 

Брацкія могілкі з помнікам загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны

     У Другую Сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да 8 ліпеня 1944 г. вёска Сталовічы знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. На франтах загінула 12 жыхароў вёскі. У Сталовічах знаходзяцца брацкія могілкі партызан і помнік землякам, што загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Помнік мае выгляд белага абеліска з пяціканцовай зоркай зверху, да абеліска прымацаваны шыльда з імёнамі пахаваных. Дзве такія ж шыльды знаходзяцца па баках ад абеліска.

 

 

 

 

 

 

Copyright MyCorp © 2026 | Конструктор сайтовuCoz