Галоўная » » Лясная
Вёска Лясная
(Баранавіцкі раён)
Лясная – вёска на паўднёвым захадзе Баранавіцкага раёна. Тут няма велічных старажытных помнікаў гісторыі, тым не менш, у гэтай прыгожай вёсцы ёсць на што паглядзець. З культавых аб’ектаў маюцца праваслаўная царква Казанскай іконы Божай Маці, што пабудавана ў неарускім стылі (1997 г.), і элегантны неагатычны каталіцкі касцёл Божай Маці Анёльскай, таксама ўзведзены нядаўна. Касцёл, дарэчы, пабудаваны тут замест каталіцкага храма 1930 г., які да нашых дзён, нажаль, не захаваўся. Нельга ўспомніць і пра прыгожы будынак мясцовай чыгуначнай станцыі, які быў пабудаваны яшчэ ў 1925 г.
Асаблівае месца сярод асаблівых мясцінаў Лясной займюць брацкія магілкі воінаў, што загінулі ў баях каля вёскі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. У памяць пра загінулых каля могілак (насупраць чыгуначнай станцыі) усталяваны помнік у выглядзе ўзброенага салдата, што стаіць на п’едэстале. Каля помніка знаходзяцца дзве пліты з імёнамі загінулых.
Вёска Лясная, дарэчы, з’яўляецца малой радзімай вядомага беларускага тэатральнага дзеяча, першага Народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка (1882 – 1937), што з’яўляўся заснавальнікам і кіраўніком Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатару і Трэцяга Беларускага Дзяржаўнага тэатра (БДТ-3).











