Галоўная » » Лаўрышава
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы з помнікам Святому прападобнаму Елісею Лаўрышаўскаму
Драўляная Успенская царква была пабудавана ў 1756 г. (па іншых звестках у 1798 г.) з дрэва ў выглядзе карабля як храм Лаўрышаўскага манастыра. Будынак выкананы ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Каля храма ў 1775-1780 гадах былі пабудаваныя званіца, жылы корпус, невялікі каменны будынак, у якім знаходзіліся бібліятэка і склад. Бібліятэка налічвала каля 500 тамоў. Пасля скасавання кляштара ў 1836 манастырская царква была звернута ў парафіяльную. З 1904 па 1914 гады настаяцелем храма быў свяшчэннамучанік Сергій Радакоўскі.
Зазначым, што прыкладна на тым месцы, дзе знаходзіцца Успенская царква, некалі размяшчаўся старажытны Свята-Елісееўскі манастыр (зараз ён знаходзіцца каля в. Гнесічы, недалёка ад в. Лаўрышава). Летам 2013 г. каля Успенскай царквы праводзяцца археалагічныя раскопкі на чале з доктарам гістарычных навук, прафесарам С. Я. Расадзіным, які з’яўляецца даследчыкам гісторыі старажытнага Лаўрышаўскага манастыра. Археолагамі знойдзены рэшткі манастыра з падмуркам манастырскай царквы.
Натуральна, што ў гэтых мясцінах асабліва шануюць памяць Св. Елісея Лаўрышаўскага. Ва двары Успенскай царквы знаходзіцца помнік Св. Елісею ў выглядзе пліты з выявай Святога ў поўны рост і тэкстам трапара (кароткага песнапення) у яго гонар. Такім чынам, у Навагрудскім раёне знаходзіцца тры помнікі Св. Елісею Лаўрышаўскаму: у Навагрудку, у Свята-Елісееўскім манастыры і на месцы старажытнага Елісееўскага манастыра каля Успенскай царквы ў в. Гнесічы.


