Среда, 20.05.2026, 07:20Главная | Регистрация | Вход

Форма уваходу

Пошук

Каляндар

«  Май 2026  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архіў запісаў

Нашы апытанні

Оцените мой сайт
Всего ответов: 3

Статыстыка


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Паланечка

Галоўная » » Паланечка

Вёска Паланечка

(Баранавіцкі раён)

 

Касцёл Св. Юрыя (Св. Георгія)

     Рымска-каталіцкі касцёл, што належыць да драўлянай архітэктуры з рысамі неаготыкі і мадэрну. Належыць да Баранавіцкага заходняга дэканата Пінскай дыяцэзіі Рымска-Каталіцкага Касцёла. Пабудаваны на пагорку, непадалёк ад былога палаца Радзівілаў. Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1751 г. па фундацыі біскупа Жалкоўскага і асвечаны ў 1759 г. Перабудоўваўся ў 1827 і 1897 гг., у выніку чаго да неагатычнага стылю былі дадазены рысы мадэрну. Касцёл названы у гонар Святога Георгія Перамоганосца, аднак яго можна называць і Св. Юрыем, бо Георгій і Юрый – розныя формы аднаго імя.

     У плане касцёл прамавугольны з пяціграннай апсідай і гранёным вальмавым пакрыццём. Галоўны фасад касцёла фланкіраваны дзвюма чацверыковымі шатровымі вежамі, паміж якімі размяшчаецца невялікая разета. Двух слуповы ганак з пяццю цэментнымі прыступкамі, завершаны двухсхільным навесам. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. У дэкоры выкарыстаны накладны геаметрычны арнамент, які апяразвае карніз на дэнтыкулах, фігурная шалёўка, гатычныя пераплёты вокнаў.

     Унутры храма на чатырох драўляных слупах хоры, на якіх размяшчаецца арган на дзевяць галасоў, выкананым віленскім майстрам  Ф. Астрамецкім у 1897 г. Двух'ярусны драўляны галоўны алтар простай работы часткова ўпрыгожаны разьбой і пазалотай, фланкіраваны дзвюма карынфскімі калонамі. Бакавыя абразы і прафіляваны цокаль дэкарыраваны акантам. У алтары размешчаны 2 чыгунныя мемарыяльныя дошкі 1829 і 1836 гг., прысвечаныя прадстаўнікам роду Радзівілаў, у тым ліку мемарыяльная табліца ў памяць аб Цэлестыне Радзівіл з роду Сулістроўскіх З правага боку ад прэсбітэрыя бакавы алтар Прасвятой Дзевы Марыі, з левага боку – алтар Св. Антонія Падуанскага. Яшчэ адзін алтар знаходзіўся ў капліцы.

     Касцельны двор абнесены агароджай. З правага боку ад касцёла стаяла званіца на мураваным падмурку, пабудаваная ў 1855 г. Званіца была квадратная ў плане, памерам грані 4 сажні 10 вяршкоў. У 1873 годзе званіцу змацавалі чатырма брусамі, звязанымі па баках пад дахам. У званіцы месціліся тры званы. З правага боку званіцы знаходзілася капліца на два акны для часовага знаходжання памерлых. З левага боку ад касцёла, за агароджай, размешчана драўляная плябань, пабудаваная ў 1861 годзе на мураваным падмурку.

     Цікавым фактам з’яўляецца тое, што менавіта ў гэтым касцёле хрысцілі вядомага беларускага навукоўца-геолага і асветніка, нацыянальнага дзеяча  Ігната Дамейку (1802-1889). Удзельнік паўстання 1830 – 1831 гг.,                 І. Дамейка эміграваў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героям дзякуючы сваім поспехам у галіне навукі і асветы. У гонар Дамейкі, што быў арганізатарам навуовых інстытуцый у Чылі і рэктарам універсітэту ў Сант’яга, названы горны вулканічны ланцуг у Паўднёвай Амерыцы, а таксама адкрыты ім мінерал дамейкіт, яму ўсталяваны шматлікія помнікі.

     Касцёл Св. Юрыя з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь другой катэгорыі.

 

 

 

  Палац князёў Радзівілаў

     Палацавы комплекс князёў  Радзівілаў быў пабудаваны ў канцы XVIIІ – першай палове ХІХ стст. У архітэктурным сэнсе ён уяўляў сабой ансамбль у стылі класіцызму, упрыгожаны дэкаратыўнымі элементамі ў выглядзе “грэцкіх” калон і львіных галоваў. Частка ансамля страчана, хоць цэнтральны будынак і дайшоў да нашых дзён. Тым не менш, зараз палац прыйшоў ў запусценне.

     Палац Радзівілаў у Паланечцы аднесены да гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь трэцяй катэгорыі.

 

 

Copyright MyCorp © 2026 | Конструктор сайтовuCoz