Галоўная » » Вольна
Вёска Вольна
(Баранавіцкі раён)
Свята-Троіцкая царква
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм ў в. Пабудавана як уніяцкая базыльянская царква (належала Базыльянскаму ордэну) у 1768 г. Помнік архітэктуры ў мясцовай рэдакцыі стыля ракако – варыянце “віленскага” ці “беларускага” барока. У 1895 г. царква была прыстасавана пад праваслаўную. У гэтай якасці дзейнічае ў цяперашні час.
Храм уяўляе сабой мураваную трохнефную, двухвежавую базіліку з паўкруглай апсідай, бакавымі сакрысціямі і трансептам. Архітэктурны дэкор галоўнага фасада – «разарваны» карніз, пілястры, акантавае лісце, кароны, воінская атрыбутыка і інш., а таксама дэкаратыўны акцэнт інтэр'ера – галоўны алтар, вырашаны ў выглядзе каланады з крывалінейнымі антаблементамі, упрыгожаны скульптурнымі групамі анёлаў, адпавядаюць архітэктурнай эстэтыцы ракако.
Свята-Троіцкая царква мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь другой катэгорыі.



