Среда, 20.05.2026, 07:20Главная | Регистрация | Вход

Форма уваходу

Пошук

Каляндар

«  Май 2026  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архіў запісаў

Нашы апытанні

Оцените мой сайт
Всего ответов: 3

Статыстыка


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Ішкалдзь

Галоўная » » Ішкладзь

 Вёска Ішкалдзь

(Баранавіцкі раён)

 

  Касцёл Св. Троіцы

     Каталіцкі храм у беларускай вёсцы Ішкалдзь, размешчанай у Петкавіцкім с/с, у 36 км ад Баранавічаў. З’яўляецца адным з найбольш ранніх помнікаў беларускай абарончай готыкі. Храм быў закладзены ў 1449 г. Мікалаем Неміровічам, які тады ж назначыў храму забеспячэнне ад сваіх маёнткаў (права на гэта забеспячэнне пазней згадваецца і ў тэстаменце Неміровіча ў 1471 г.). Дабудаваны касцёл быў толькі ў 1472 г. Пры жыцці Мікалая Радзівіла Чорнага касцёл быў перададзены кальвіністам, а ў 1-й палове XVII ст. зноў вернуты каталікам. Пасля паўстання Канстанціна Каліноўскага ў 1863—1864 гг. касцёл быў закрыты, будынак перададзены праваслаўным вернікам і пераасвячоны ў царкву Святой Тройцы. Да таго ж быў пастаўлены іканастас, надбудаваны дзве цыбулепадобныя галоўкі. У 1891 г. асобна была пабудавана драўляная званіца. У 1921 г. храм зноў пачынае дзейнічаць як касцёл. Пасля 1945 г. быў закрыты і стаяў пусты да канца 1970-х гг., пакуль не быў вернуты каталікам. У 1980-х рэстаўраваны і з тых часоў па гэты дзень адкрыты і выкарыстоўваецца як каталіцкі храм.

     У архітэктурным плане касцёл уяўляе сабой мураваны храм зальнага тыпу памерамі 26,4х14 м разам з апсідай, накрыты двухсхільным дахам. Троіцкі касцёл не мае ўзнёслай вертыкальнай кампазіцыі, багатага скульптурнага афармлення, характэрных для гатычнай архітэктуры Заходняй Еўропы. Але яго стромкія шчыты на тарцах будынка, масіўныя сцены, умацаваныя контрфорсамі, стральчаты праём увахода, зорчатае нервюрнае скляпенне ў апсідзе і іншыя асаблівасці характарызуюць храм як унікальны для Беларусі ўзор гатычнага культавага дойлідства.

     Касцёл унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як каштоўнасць другой катэгорыі.

            

Copyright MyCorp © 2026 | Конструктор сайтовuCoz